Размаўляем на беларускай мове!








10 прычынаў, каб ганарыцца беларускай мовай і размаўляць на ёй: 

✔ Мова нашых продкаў, бацькоў і дзядоў 
✔ Мова карэннага народу Беларусі 
✔ Мова еўрапейскай краіны зь вялікай гісторыяй, якая то занепадала, то зноў уваскрасала 
✔ Дзяржаўная мова ў ВКЛ, мова славутых беларуска-літоўскіх статутаў
✔ Мова выбітных дзеячоў эпохі Адраджэньня: Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага
✔ З усіх славянскіх народаў адны толькі чэхі мелі раней за беларусаў друкаваную Біблію на сваёй мове
✔ Мова соцень тысяч народных песень, казак і паданьняў
✔ Мова славутых паэтаў і пісьменьнікаў, сапраўдных майстроў слова: Якуба Коласа і Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Ларысы Геніюш, Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
✔ Унікальнасьць і непаўторнасьць: беларуская мае вялікую колькасьць унікальнай лексыкі, непаўторнае гучаньне, адметны сінтаксіс і моўны рытм
✔ Сьпеўная, мілагучная і чысьцютакая беларушчына, яна многімі ўважаецца адной з сама прыгожых моваў свету


«Некаторыя людзi лічаць, што самае складанае ў жыццi - гэта працаваць па раніцах. А для нас гэта сапраўднае свята!». 

Вучымся ўжываць словы: праца, добрасумленныя i раніца.










Смачна есці)










Цікавыя беларускія словы, якія вельмі рэдка сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці:

Суздром - поўнасцю, цалкам, зусім. Нагбом - нагнуўшыся піць з посуду. Хатуль - клунак рэчаў, звязаных у хустку. Забрымець - пачаць зіхацець, пералівацца. Капец - куча агародніны, накрытая ад марозу саломай і зямлёй. Шчадрэц - звычай адзначыць вечар напярэдадні Новага года. Каляны - цвёрды, грубы навобмацак, нягнуткі.Акавіта - казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць. Ясакар - вялікае дрэва сямейства вярбовых, чорная таполя. Твань - дрыгва, багністае месца. Пасталы - даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры. Бондар - майстар па вырабе драўлянай пасуды (бочак, дзежак). Гутнік - работнік, які працаваў на гуце, вырабляў шкло. Салапяка - разява, неарганізаваны чалавек.Груца - ячменныя крупы; каша з гэтых круп. Шамкі - бразготкі, бомбы. Чмут - несумленны ў адносінах да людзей чалавек. Гіль - снягір. Прынамсі - ва ўсякім разе. Балазе - тым больш што. Сярпянка - баваўняная тканіна.






50 слоў на тэму "Час" | 50 слов на тему "Время"

тысячаго́ддзе - тысячелетие
стаго́ддзе - век
год - год

паўго́ддзе - полугодие
пара́ го́да - пора года
зіма́ - зима
вясна́ - весна
ле́та - лето
во́сень - осень
ме́сяц - месяц
сту́дзень - январь
лю́ты - февраль
сакаві́к - март
красаві́к - апрель
май / тра́вень - май
чэ́рвень - июнь
лі́пень - июль
жні́вень - август
ве́расень - сентябрь
кастры́чнік - октябрь
лістапа́д - ноябрь
сне́жань - декабрь
дэка́да - декада
ты́дзень - неделя
панядзе́лак - понедельник
аўто́рак - вторник
серада́ - среда
чацве́р - четверг
пя́тніца - пятница
субо́та - суббота
нядзе́ля - воскресенье
ра́ніца / ра́нак - утро
дзень - день
по́ўдзень / паўдня́ - полдень (также "поўдзень" может переводиться как "юг")
ве́чар - вечер
ноч - ночь
по́ўнач - полночь (также "поўнач" может переводиться как "север")
гадзі́на - час
хвілі́на - минута
секу́нда - секунда
імгне́нне - мгновение
сёння - сегодня
учо́ра - вчера
пазаўчо́ра - позавчера
за́ўтра - завтра
пасляза́ўтра - послезавтра











1 комментарий: