Нашы урокі


Сказочная викторина

"Своя игра" интеллектуальная игра

Н.Н.Носов "Федина задача"

Урок працоўнага навучання "Божая кароўка"






Працоўнае навучанне

"Уводзiны ў школьную жыццё"







Урок працоўнага навучання (лепка)
Тэма: "Заяц"





Урок працоўнага навучання
Тэма: "Узор"




Урок выяўленчага мастацтва
Тэма"Бяроза"



Урок матэматыкi
Тэма"Лiк i лiчба 1"











http://belmova7.blogspot.com.by/




ТЭМА:    Прыметнік. Змяненне прыметніка па родах, ліках і склонах.




Ход урока


1. Арг. мамент. Беларуская мова прайшла доўгі і нялегкі шлях. Яна – наша невычэрынае багацце. Давайце берагчы сваю спадчыну – вучыць родную мову.
-         Я рада вітаць вас на ўроку беларускай мовы.

2. Праверка д/з.   – Дзеці, давайце праверым дамашняе заданне.
-         Варвара, што вам трэба было зрабіць?
-         Добра! Калі ласка, Карына, запішы на дошцы сказ с аднароднымі членамі сказа і разбяры яго па членах сказа.
-         Добра, Карына, малайчына! А скажы мне калі ласка, як ты разумееш сэнс прыказкі “многа снегу – многа хлеба”?
-         Добра, сядай!
-         А якія цяжасці былі ў вас пры выкананні?

3. Хвiлiнка чыстапiсання.      – А цяпер наша традыцыйная хвіліна чыстапісання.
-         На гэту работу вам 1-2 хвілінкі! Працуем!
 4. Тлумачэнне новага матэрыялу  Дзеці, а ці любіце вы казкі?
-         І я таксама вельмі іх люблю!
-         Давайце паслухаем казку!
-         А пра што расказваецца у казке?
-         Правільна, пра прыметнік. І тэма нашага ўрока – прыметнік. Змяненне прыметнікаў па радах, ліках і склонах.
-         Вы гатовы працаваць?
Лінгвістычная казка пра прыметнік

У некаторым царстве, у некаторай дзяржаве, назва якому Марфалогія, у горадзе Часткарэчынск з'явіўся новы жыхар. Ужо такі ен быў слабенькі, ужо такі быў бледненькi, бездапаможны, толькі і пытаўся: «Які я? Я чый?» Царыца Марфалогія паглядзела на такi  цуд і не магла вырашыць, што з гэтым далей рабіць. Звярнулася яна з такім нагодам да ўсіх сваіх самастойных гаспадароу - частках мовы: «Гаспадары мае вялікія ды самастойныя! Не возьме хто з вас пад апеку новага жыхара нашай дзяржавы?» Але не захацелі браць на сябе такую абузу ні Дзеяслоў,  ні Лічэбнік: маўляў, навошта нам гэта? Жылі сабе, жылі, не смуткавалі, а тут: "вось табе, бабуля, і Юр'еў дзень. Толькі Назоўніку шкада стала небараку: «Вазьму цябе сабе ў сябры, будзеш да мяне прыкладацца, так сказаць. Але глядзі, подчыняйся мне і ў родзе, і ў ліку, і ў склоне! А раз   я – прадмет, то ты будзеш маім прыкметай! Не пацярплю іншага!» І стаў  Прыметнік ўпрыгожваць Назоўнік, песні яму хвалебныя спяваць: і добры ён , і разумны, і міласцівы, і самастойны... Назоўнік  гэта ой як любіў! Так і сталі пажываць, гора не ведаць. Вось і казцы канец, а хто слухаў – маладзец. А Прыметнік (так яго зараз усе сталі клікаць з легкай рукі Назоўніка) і рад старацца: як старэйшы сябар скажа, так і зраблю; падпарадкоўвацца, так падпарадкоўвацца. Толькі б не прагналі.

5. Работа з падручнiкам     Адкрываем падручнікі на старонке 12
-         Давайце ўспомнім правілы!
-         Малайцы!
-         Практыкаванне 14. Варвара, прачытай калі ласка заданне.
-         Дзеці, працуем хутка. На гату работу вам 2 хвіліны.
-         Адкладваем ручкі. Памяняйцеся калі ласка сваімі сшыткамі.
-         Паслухайце калі ласка, як гучыць гэты верш!
-         Якія словазлучэнні вы знайшлі? Ліза? Нікіта? Варвара?




Фiз.хвiлiнка
6. Работа у парах.   А вы любіце гуляць?
-         Падніміце рукі вышей, хто любіць гулять!
-         Малайцы!
-         Гульня называецца “так ці не”. У вас у кожнай групцы на кампютэры на блоге ёсць заданне.
-         Вы пішаце ў дужках “ТАК” толькі там, дзе выказванні правільныя.
-         Вы пішаце ў дужках “НЕ” толькі там, дзе выказванні не правільныя.
-         Варвара, калі ласка на адзнаку!
-         Правераем! Першая група, вашы правільныя адказы, зачытайце!
-         Другая група, якія вы вызначылі не правільныя выказванні?
-         Малайцы! Варвара – малайчына, добра!
-         Так што такое прыметнік?

Гульня "так" цi "не"


Прыметнік - частка слова. (   )

Прыметнік - часцiна мовы. (   )
Прыметнік – абазначае прадмет. (   )
Прыметнік - абазначае прымету прадмета. (   )
Прыметнік - адказвае на пытанні "які?", "якая?", "якое?", "якія?".  (   )

7. Работа з падручнiкам     Працуем далей!

-         Практыкаванне 15. Влад. Прачытай заданне.
-         Калі ласка, ланцужком да дошкі, запісваем словазлучэнні, абазначаем канчаткі і род у прыметнікау.
-         Паша, пачынай!
-         Скажыце, чым адрозніваюцца словы?
-         Як вызначаецца род прыметнікаў?
  Паглядзіце калі ласка на экран! Запісаны словы.
-         Запішыце гэтыя словы ў сшытках.
-         Вызначце род і лік назоўнікаў.
-         Правераем – першае слова – Нікіта
-         Ліза, Паша, Карына.
-         Малайцы
-         Падбярыце калі ласка да любога назоўніка прыметнік!
-         А калі мы зменім лік назоўніка, што адбудзецца з прыметнікам?
-         Правільна! Чытаем правіла на старонцы 13. Влад!


творы, сцяблiна, кветка, дрэвы.





8. Iндывiдуальная работа i работа з карткамi.     Наступнае заданне!
-         У вас на партах ляжаць карткі. Вазьміце іх.
-         Ваша задача – раскрыць дужкі, правільна напісаць канчаткі і абазначыць род і лік, выбраць правільны варыянт. Абвядзіце яго ў кружок!
-         А заданне ў блоге ідзе рабіць – Юра.
-         Вам 3 хвіліны. Працуем!
-         Цяпер памяняйцеся карткамі і давайце праверым! Юра, чытай свае адказы.
-         Малайчына, у цябе не было ні адной памылкі і добра працаваў на ўроку, атрымліваеш адзнаку 9
-         Падніміце рукі ў каго не было ні адной памылкі? А адна? Якая?

Раскрыйце дужкi. Вызначце род, лiк прыметнiкаў.

1. У вожыка (калючы) iголкi.
А) (ж.р.,адз.лiк.)
Б) (м.р.,адз.лiк.)
В) (ж.р.,мн.лiк.)

2. У воўка (востры) зубы.
А) (ж.р.,адз.лiк.)

Б) (м.р.,адз.лiк.)

В) (м.р.,мн.лiк.)

3. У лiсiцы (цёплы) футра.
А) (ж.р.,адз.лiк.)

Б) (м.р.,адз.лiк.)

В) (ж.р.,мн.лiк.)

9. Рэфлексiя
 Што такое прыметнік?
-         Ад чаго залежыць лік прыметніка?
-         Паглядзіце на экран. Выберыце той дзеяслоў, які дапаможа вам ахарактарызаваць сваю работу на ўроку.
-         Малайцы.

-         Запішыце д/з.


Дамашняе заданне:  Пр. 17, с.14
Праверачныя тэставыя заданні для выяўлення ўзроўня ведаў вучняў 4 класа  па тэме “Прыметнік”.

Варыянт 1
1. Закончы азначэнне, выберы правільны адказ.
Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае…
а) Дзеянне прадмета
б) Прымету прадмета

2. Пазнач правільны адказ
Прыметнікі змяняюцца па…
а) Ліках, склонах, часах
б) Ліках, склонах, родах

3. Прыметнік адказвае на пытанні…
а) Што рабіць? што зрабіць?
б) Які? чый?

4. Пазнач прыметнікі:
а) Бель
б) Вышыня
в) Чысты
г) Верхні
д) Насіць

5. Пішацца “е” ці “я”?
Вячэрн…й парою, верхн…е адзенне, бела… футра, летн…й раніцай, бялютка… покрыва.

Варыянт 2
1. Закончы азначэнне, выберы правільны адказ.
Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае…
а) Прадмет
б) Прымету прадмета

2. Пазнач правільны адказ

Прыметнікі змяняюцца па…
а) Ліках, склонах, родах
б) Склонах, часах, асобах

3. Прыметнік адказвае на пытанні…
а) Які? чый?
б) Дзе? Калі? Куды?

4. Пазнач прыметнікі:
а) Сінька
б) Гладкі
в) Бялець
г) Гарычты
д) Лясны

5. Пішацца “е” ці “я”?
Сін…я смуга, ружова… неба, ранн…я вясна, летн…й раніцай, светла… пачуццё.

Тэма: Скланенне назоўнiкаў.
Мэта:
знаёмства са змяненнем назоўнікаў па склонах (скланеннем), з назвамі         склонаў і склонавымі пытаннямі;
вызначэнне склона назоўнікаў з апорай на памятку;
пашырэнне актыўнага слоўнікавага запасу вучняў;
 выхаванне ашчадных адносiн да жывых iстот зiмой.
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя;
                             карткi дасягненняў;
                             карткi для работы па варыянтах;
                             карткi для работы ў цэнтрах
                           Ход урока
I.      Арганiзацыйны момант.
Настаўнiк:         Весела гучыць званок
                           Яго голас вам знаёмы.
                           Запрашаю на ўрок беларускай мовы.
- Вазьмiце адзiн аднаго за рукi. Закрыйце вочы. Па вашых далонях я пасылаю вам усiм сваё цяпло, сваю дабрыню, пяшчоту i любоў.
- Адкрыйце вочы i прывiтайце ўсiх усмешкай.
II.   Праверка дамашняга задання.
(стар.68, пр.110)
- Назавiце назоўнiкi адзiночнага лiку. Дакажыце.
(дзень, кватэра)
- Назавiце назоўнiкi множнага лiку.
(дзверы, гады)
i можна ўжыць слова «дзверы» ў адзiночным лiку?
- А якiя словы вы яшчэ ведаеце, што ўжываюцца толькi ў множным лiку? у адзiночным лiку?
-Назавiце словы, у  якiх колькасць лiтар i гукаў не супадае.
(ходзяць, дзверы, дзень, праводзяць)
III.                      Падрыхтоўка да актыўнага засваення новага матэрыяла.
 Хвiлiнка чыстапiсання.
1 радок
в вл ву ва ве вi во
- Якiя гукi абазначае лiтара «в»? (мяккi [в,], цвёрды [в], няпарны звонкi)
- Знайдзiце нiжняе злучэнне лiтар.
- Верхняе.


             Карта дасягненняў
1.Чыстапiсанне                    +    ?      -
2.Работа па картках            +    ?      -
3.Слоўнiкавая работа          +    ?      -
4.Работа па падручнiку      +    ?      -
5.Работа ў цэнтрах              +    ?      -
- Хто задаволены сваёй працай?
- Назавіце назвы птушак. Што вы ведаеце пра гэтых птушак?
- А якiх яшчэ птушак, што зiмуюць у нас, вы ведаеце?
- Як мы можам дапамагчы птушкам зiмой?
- Мы прымалi ўдзел у акцыi «Дапамажы птушкам». Я заклiкаю вас не забываць класцi корм у кармушкi, якiя вы пабудавалi для птушак.
- Якое слова ў гэтым радку лiшняе? Дакажыце.
- Давайце ўспомнiм, што мы ведаем пра назоўнiк i разгледзiм на добра знаёмай нам логiка – сэнсавай мадэлi.
- тэарэтычныя веды
    (Слайд №1)   Логiка – сэнсавая мадэль «Назоўнiк».
(гл. Дадатак)
- практычныя веды
(Слайд №2)
(На) г.лiнку дрэва хлопч.к п.весiў к. рмушку.
- Прачытайце. Растлумачце правапiс слоў.
- Назавiце галоўныя члены сказа.
- Якiя словазлучэннi можна вылучыць у гэтым сказе?
- Вызначце род назоўнiкаў.
- Запiшыце.
- Прачытайче другi сказ.
Да кармушкi прыляцелi птушкi.
- Якое слова паўтараецца ў гэтых сказах? (кармушка)
- Пастаўце пытанне да гэтага слова.
- Што змянiлася ў слове «кармушка»?
- Змяненне назоўнiкаў па пытаннях называецца змяненнем па склонах, або скланеннем. Гэта i ёсць тэма нашага ўрока.
(Тэма ўрока вывешваецца на дошцы).
- Як вы думаеце, чаму мы павiнны навучыцца на ўроку?
IV.                      Засваенне новых ведаў.
(Да канца запаўняецца ЛСМ – прамень з назвай склонаў)
(Слайд №3)

У дзяцей на партах ляжаць памяткi.


Назоўны склон     (ёсць)           хто? што?
 Родны склон        (няма)          каго? чаго?
Давальны склон    (дам)           каму? чаму)
Вiнавальны склон (люблю)      каго? што?
Творны склон       (любуюся)   кiм? чым?
Месны склон        (думаю)      аб кiм? аб чым?



V.   Праверка разумення вучнямi новага матэрыялу.
- Давайце паспрабуем праскланяць словы «сiнiца», «дом».
- Што змянiлася ў словах? (канчаткi)
- Давайце паразважаем,для чаго гэта неабходна? (для сувязi слоў у сказе)
Ø Работа па картках па варыянтах (самастойна).
1 варыянт
Ад выдзеленых слоў пастаўце пытаннi да назоўнiка «лось». Запiшыце ў слупок спалучэннi выдзеленых слоў са словам «лось» у той форме, у якой яно ўжыта ў тэксце.Абазначце склон.
На паляну выйшаў лось. Каля лася прабегла маленькае ласяня. Цяжка жывецца зiмою ласю ў лесе. Леснiкi падкармлiваюць лася сенам i соллю.Разам з ласём ласуюцца i iншыя жывёлы.

 2 варыянт
Ад выдзеленых слоў пастаўце пытаннi да назоўнiка «сасна». Запiшыце ў слупок спалучэннi выдзеленых слоў са словам «сасна» у той форме, у якой яно ўжыта ў тэксце. Абазначце склон.
У лесе расла сасна. Каля сасны прытулiлася бярозка. Але сасне гэта не шкодзiць. Моцны вецер налятае на сасну. Вожык зраб сабе норку пад сасной. У дупле на сасне знайшла сабе прытулак вавёрка.

Ø Праверка.(Слайд №4)

Ø Ацанiце правiльнасць выканання работы ў картцы дасягненняў.
- Хто задаволены сваёй работай?
Фiзкультхвiлiнка.
Увага! Зараз устаньце дзецi.
Будзем крочыць па планеце.
Раз, два, тры, чатыры,
Крок за крокам па краiне.
Сонца грэе, прыпякае,
Лёгкi ветрык павявае,
Жыта спелае качае.
Вось дайшлi мы да крынiцы-
Выпiце з яе вадзiцы.
У небе птушак карагод,
Мы адправiлiся ў палет.
Улева, управа павярнiся
ĺ сябрам сваiм усмiхнiся.

Ø Слоўнiкавая работа (запiс слоў пад дыктоўку, работа над правапiсаннем слоў).
Кал.ктыў, дэл.гат, п.нал, с.кунда, б.рэт, тэл.фон, дз.сятак.
-Назавіце слова, правапіс якога змяніўся.
-Праверка (Слайд №5).
!-Сёння на ўроку мы пазнаёмiмся яшчэ з адным новым словам, правапіс якога змяніўся. Гэта слова «дзявятка».
- Складзiце сказ з новым словам.
- Пастаўце пытанне да гэтага слова, вызначце склон, род.
Ø Ацанiце правiльнасць напiсання слоў у картцы дасягненняў.
- Хто задаволены сваёй работай?
VI.                      Замацаванне новага матэрыялу.
-Работа па падручнiку.
(стар.70, практ.112)
- Праверка (Слайд №6).
(Гутарка аб тым, як зiмуюць жывелы, як чалавек можа дапамагчы iм.)
Ø Ацанiце правiльнасць выканання работы ў карце дасягненняў.
Фiзкультхвiлiнка для зроку.
 Работа ў цэнтрах.
-Вызначце, хто будзе лiдэрам у кожным цэнтры.
1 цэнтр «Рэдактары»
Назоўнiк «шапка» пастаўце ў патрэбным склоне, упiшыце ў дужках у правiльнай форме.
Згуб аднойчы Дзiма (           ) ў лесе. Праз некаторы час хлопчык знайшоў сваю (          ).На краi (            ) сядзела птушачка. Зазiрнуў Дзiма ў (            ), а там птушаняты.
2 цэнтр «Даследчыкi»
Калi вы не згодны з вызначэннем склону назоўнiка, то выпраўце памылку.
Бераг (Н.скл.) ракi (В. скл.) зарос густым чаротам.
Бацька (В. скл.) прынёс маленькае дрэўца i пасадз каля ганка (Р. скл.).
3 цэнтр «Творчасцi»
З дадзеных слоў складзiце сказ. Вызначце склон назоўнiкаў.
Бабры, свае, хаткi, будуюць, беразе , на, ракi.
Ø Праверка (лiдэры дакладваюць аб выкананнi задання) (Слайд №7,8,9)
Ø Ацанiце правiльнасць выканання заданняў у картцы дасягненняў.
VII.                   Дамашняе заданне.
Стар. 74, практ.118, памятка
VIII.               Падвядзенне вынiкаў урока. Рэфлексія.
-А зараз я хочу паглядзець, чаму вы навучылiся на ўроку.
(Дзецям раздаюцца шапачкi з назвай склонаў)
-Выйдзiце да дошкi i станьце ў такiм парадку, у якiм стаяць склоны.
-Што вы даведалiся пра склоны? (дзецi павiнны назваць склонавыя пытаннi)
Не ведайце стомы
На працы i дома,
Нясiце гульнёвы настрой!
Каб дзецi смяялiсь,
Каб усе мы ядналiсь
На Радасць, на Шчасце!
Дабро і любоў!
- А зараз  давайце зробім фотаздымак разам з нашымi гасцямi на памяць аб нашай сустрэчы.
- Выберыце здымак, які адпавядае вашаму настрою.



Падручнiк для 4 класа «Беларуская мова»
(стар.68, практ.110)
Прачытайче. Спiшыце. Адной рыскай падкрэслiце назоўнiкi i адзiночным лiку, дзвюма – у множным.

Дзверы.
Ходзяць дзверы
ў кватэры
цэлы дзень
сюды – туды,
ходзяць
цэлыя гады.
ĺ яны не проста ходзяць –
нас
сустракаюць i раводзяць.

Колькi радметаў абазначае слова «дзверы»? Цi можна яго ўжыць у адзiночным лiку?

Знайдзiце ў тэксце словы, у якiх колькасць гукаў i лiтар не супадае.


Урок выяўленчага мастацтва
Тэма: "Восень"







Урок выяўленчага мастацтва
Тэма: "Сабака"









 Урок тэхнічнага навучання
Тэма: Мадэляванне з прыродных матэрыялаў








Ўрок працоўнага навучання "Тамбурны шоў"





Урок выяўленчага мастацтва
Тэма: "ЗАМАК"









Комментариев нет:

Отправить комментарий