Цiкавыя факты пра Беларусь

Цікаўныя і займальныя факты з гісторыі, геаграфіі,

 навукі і культуры Беларусі.  Думкi    яе вядомых 

пісьменнікаў, дзеячаў і ўраджэнцаў.   Коратка і 

цікава.



Помнік адметнай беларускай літары “Ў” у Полацку на радзіме нашага славутага першадрукара Францыска Скарыны, пра знакамітыя слуцкія паясы, пра Чырвоны Касцёл у Менску, які ледзь не знеслі пасля вайны (бо ён не падыходзіў па стылю да Дома Ўрада, што знаходзіцца побач), пра нашыя грошы, пра мінулае і сучаснасць.


9 снежня 1891 г. у Менску нарадзіўся беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы Максім Адамавіч Багдановіч.

Творы Максіма Багдановіча перакладзены на два дзясяткі моў свету (сярод іх такія распаўсюджаныя, як англійская, іспанская, нямецкая, польская, руская, французская, венгерская), публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Югаславіі і іншых краінах.

У 1916 г. Максім Багдановіч пераязджае ў Менск і пачынае працаваць сакратаром у харчовым камітэце менскай губернскай управы. Жыве на кватэры З. Бядулі, дзе сустракаецца з А. Смолічам, З. Верас, Ядвігіным Ш., А. Паўловічам, У. Галубком. Асяроддзе аднадумцаў натхняе паэта на творчасць і актыўную грамадскую дзейнасць. У гэты перыяд ён піша вершы «Страцім-лебедзь», «Пагоня»

Калі Максіму Багдановічу было 16 гадоў, ён напісаў і апублікаваў першыя вершы «Прыйдзе вясна», «Над магілай».


У аранжарэі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі расце расліна «Аморфофаллус каньяк» з бардовымі кветкамі да метра ў вышыню, якія падчас цвіцення пахнуць гнілым мясам.

У Беларусі расце 39 відаў раслін, ахоўваемых у Еўропе: клемацісы, ветрагонка лясная, атранція вялікая, рададэндран жоўты, венерын чаравічак сапраўдны і іншыя.


У Белавежскай пушчы расце больш за 1000 дрэваў-волатаў. Па ўзросту некаторыя з іх старэй, чым адкрыццё Амерыкі Калумбам.


Комментариев нет:

Отправить комментарий