Дзень быў прысвечаны эрудытам (фіялетавы дзень).

2018/04/23 года ў школе пачаўся тыдзень пачатковых класаў «Вялікая кніга пра малую Радзіме». Гэты дзень быў прысвечаны эрудытам  (фіялетавы дзень). Дзецi павінны разумець, што эрудыцыя - гэта пастаяннае назапашванне ведаў. Веды захоўваюцца ў кнігах, а значыць, трэба пайсці ў бібліятэку, парыцца ў тлумачальным слоўніку і ў Інтэрнэце; трэба ўважліва пачытаць і школьныя падручнікі.
У гэты дзень працавала выстава дасягненняў вучняў  «Парад разумнікаў і разумніц». Вучнi стваралі «Мой горад будучыні» (акадэмія юных архітэктараў), прагледзелі мультфільмы «Матэматыка ў мультфільмах».
А скончыўся дзень інтэлектуальным рынгам «Kinderqenii». Усе навучэнцы ўключыліся ў сумесную творчую дзейнасць. На рынгу была створана абстаноўка для самавыяўлення навучэнцаў, якая дазваляе праявіць, ініцыятыву, самастойнасць мыслення. У мерапрыемстве актыўна ўдзельнічалі ўсе навучэнцы. Усе мерапрыемства было накіравана на набыццё кожным навучэнцам веры ў свае сілы, упэўненасці ў сваіх здольнасцях і магчымасцях; развіццё камунікатыўных якасцей асобы, узаемапавагі, даверу, падатлівасці, ініцыятыўнасці, памяркоўнасці; развіццё усвядомленых матываў вучэнні, якія падахвочваюць да актыўнай пазнавальнай дзейнасці.
Изображение
Изображение
Изображение

Комментариев нет:

Отправить комментарий