19.01.2019 года ў нашай школе прайшла інтэлектуальная гульня "Усё пра ўсё" для акцябрат піянерскай арганізацыі імя Люсі Сячко. У актавай зале сабраліся 5 каманд школьнікаў. У такім фармаце спаборніцтва праходзіла ўпершыню. Гульня, як звычайна, складалася з 7-х тураў, пасля кожнага падводзіліся вынікі. Пытанні адначасова і па чарзе задаваліся і настаўнікам, і вучням, і тыя, і іншыя імкнуліся адказваць правільна. Пытанні былі на самыя розныя тэмы: ад прыказак і прымавак да грэцкай міфалогіі. Адзінае, што іх аб'ядноўвала – адказ часам патрабаваў не проста эрудыцыі, кемлівасці і лагічнага мыслення. Нягледзячы на вынік, усе знаўцы атрымалі задавальненне ад гульні і зносін, тым больш, што заахвочвальныя прызы дасталіся ўсім.
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение

Комментариев нет:

Отправить комментарий