Прафілактыка дарожнага траўматызму
Навучэнцы 9 «А» класа Дзяшук Вікторыя, Шафар Вераніка, Высоцкая Аляксандра з мэтай прафілактыкі дарожнага траўматызму сустрэліся з навучэнцамі 2 «Д» класаў. Навучэнцы ў гульнявой форме нагадалі малодшым школьнікам як правільна пераходзіць рэгуляваныя і нерэгулюемыя пешаходныя пераходы; ўспомнілі дарожныя знакі, якія часта сустракаюцца па дарозе ў школу. Рабяты з задавальненнем пагутарылі з малодшымі таварышамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий