«Дзень бяспекі. Увага ўсім! »

«Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

У СШ №7 г Навагрудка ў мерапрыемствах былі задзейнічаны ўсе - ад першаклашак, да выпускнікоў. Акрамя звычайных прадметаў у раскладзе значыліся і спецыялізаваныя заняткі, якія праводзілі работнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях: інтэграваныя ўрокі, сумешчаныя з тэмамі грамадзянскай абароны, класныя гадзіны пад назвай «Дзеянні вучняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый», заняткі па вывучэнні правілаў пажарнай бяспекі, а ў старэйшых класах заняткі па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы. Ну і, безумоўна, у школах не абышлося без тэматычных спартыўных спаборніцтваў.





Комментариев нет:

Отправить комментарий