2018/04/25 года ў школе прайшоў 3-ы дзень (зялёны дзень) "Перамяшчэнне ў часе і ў прасторы". Дзень пачаўся з акцыі "Жадаю табе, горад мой ...", дзе навучэнцы ў холе школы пісалі добрыя пажаданні і вешалі іх на дрэва жаданняў.



Гэтак жа ў плыні дня ў холе школы дэманстраваліся відэаролікі аб Наваградку, аб месцах роднага краю.

Усе класы актыўна паўдзельнічалі ў конкурсе-выставе калажаў "Родныя мясціны".

І заключным мерапрыемствам была квэст-гульня для акцябрат. Акцябраты адправіліся ў падарожжа па станцыях, на якіх выконвалі розныя заданні: збіралі беларускія прыказкі, адгадвалі беларускія загадкі, вывучалі беларускую сімволіку, майстравалі вырабы, паказвалі свае веды ў віктарыне «Сэрцу край родны - мая Навагрудчына», і вядома спявалі беларускія песні і танцавалі танцы .
Усе хлопцы атрымалі вялікі зарад энергіі, кучу пазітыўных эмоцый і добры настрой.




Комментариев нет:
Отправить комментарий