Добрыя справы
Дапамагчы можа кожны
Пераўтварыце
пластык у дапамогу дзецям
У дзяцінстве мы збіралі накрыўкі ад газіроўкі, мяняліся імі па колерах і
нават рабілі з іх бірулькі. Цяпер у інтэрнэце можна знайсці мноства варыянтаў,
што зрабіць з пластыкавых накрывак. Але ёсць самы патрэбны – дапамагчы дзецям.
Грошы ад перапрацоўкі пластыку могуць палепшыць жыццё тым, хто моцна хварэе і
мае патрэбу ў маральнай і матэрыяльнай падтрымцы.
Я даведалася аб праекце з
інтэрнэту. Я сама маці і прачытаўшы, адразу вырашыла для сябе, што буду дапамагаць.
Не заўсёды атрымліваецца «адарваць»
ад заробку грошы для дабрачыннасці. А тут звычайныя накрыўкі, якія мы
выкідваем. Працую ў сярэдняй школе №7. Прыйшла ідэя арганізаваць агульнашкольную
дабрачынную акцыю «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». Кіраўніцтва ўстановы мяне падтрымала. Першымі
паўдзельнічалі рабяты з піянерскай дружыны ім. Л. Сечка. Затым гэтая вестка
разнеслася не толькі па ўсёй школе, але і па горадзе.
Папулярнасць гэтага руху ў тым, што
гэта просты жэст, які чалавеку нічога не варты, а пры гэтым дапамагае і
экалогіі, і людзям – на пратэзы, інвалідныя каляскі, дарагое
лячэнне і іншае. Падобныя праекты рэалізуюцца па ўсім свеце. Акцыя знайшла
падтрымку і ў Беларусі, бо яна мае асаблівую значнасць і актуальнасць.
Можна збіраць усё, што
трапіцца на вочы: пластыкавыя накрыўкі ад любых бутэлек, непатрэбныя колцы ад дзіцячых
машынак, пластмасавыя дэталькі ад цацак, шкляначкі і лыжачкі ад лекаў і дзіцячых
сумесяў, каўпачкі ад фламастэраў і многае іншае. Збірайце пластык дома сем’ямі.
Распаўсюджвайце інфармацыю аб праекце праз сваіх сяброў і знаёмых. Устанаўлівайце
кантэйнеры для іх збору (гэта можа быць любая скрынка або ёмістасць) у пад’ездах
свайго дома, на рабоце, у класах школ, у групах дзіцячых садоў, кафэ. Перадаць сабраную
другасную сыравіну можна ў пункт прыёму ў СШ №7 (вул. Драздовіча, 32). Тэл. +375-29-7346970
(Надзея).
Дапамажыце пластыку не стаць
проста смеццем!
Н. АЎСЯНАЯ,
СШ №7 г. Навагрудка.



Комментариев нет:
Отправить комментарий